29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч адсвяткуе 25 гадоў на сцэне

1
Зміцер Вайцюшкевіч адсвяткуе 25 гадоў на сцэне
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

2 лістапада ў Менску адбудзецца вялікі сольны канцэрт беларускага музыкі.

Канцэрт адбудзецца ў КЗ «Мінск» і будзе называцца «25 гадоў на сцэне». У ім возьмуць удзел гурты WZ-Orkiestra, а таксама спецыяльныя запрошаныя госці, імёны якіх будуць абвешчаныя пазней.

Зміцер Вайцюшкевіч - спявак і музыка, кампазітар і прадусар, уладальнік шматлікіх узнагарод і ганаровых званняў. Сваю кар'еру ён пачынаў з легендарнага фолк-гурта «Палац» (1992-1998), затым з Веранікай Кругловай стаў адным з галоўных сімвалаў Kriwi (1997-2001), піша tut.by.

У пачатку 2000-х Вайцюшкевіч пачаў паспяховую сольную кар'еру, у рамках якой ад фолк-апрацовак ён прайшоў шлях да сучаснай нацыянальнай песні - не фальклорнай у традыцыйным сэнсе слова, але беспамылкова беларускай сваім музычным і лірычным паходжаннем. Пра гэта красамоўна кажуць усім вядомыя песні «Раскажу мне пра дождж», «Месяц - жоўтая лодка», «Я ішоў да цябе», «Дачакайся, матуля» і шмат іншых.

Зараз на рахунку Змітра ўжо больш за 10 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака ды іншых. Многія нават жартуюць, што для прапаганды беларускай паэзіі Вайцюшкевіч зрабіў больш, чым міністэрства культуры.

- Плануем вялікі канцэрт са святочным настроем і добрымі песнямі. Гэта будзе падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы. Прагучаць песні, якія ведаюць усе. Нават тыя, якія я ўжо даўно не выконваў, - каментуе Зміцер Вайцюшкевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках