19 красавiка 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка зарэзанага ў Турцыі беларускага турыста распавяла новыя падрабязнасці здарэння

52
Жонка зарэзанага ў Турцыі беларускага турыста распавяла новыя падрабязнасці здарэння

Сведкамі нападу было шмат людзей, аднак ніхто не кінуўся разбараняць бармэна і турыста.

- Я спала ў нумары з дзіцем, калі ўсё адбылося. Бар яшчэ працаваў, і ўсе тры бармэны выпівалі там - гэта адзначана на камерах відэаназірання. На запісе відаць, што мой муж агрэсіі не выяўляў, рукі не распускаў, - распавядае Юлія, жонка загінулага 28-гадовага берасцейца Віктара Галодкі, піша kp.by.

Муж і жонка з трохгадовым сынам прыехалі адпачываць у турэцкі горад Турунч каля курорта Мармарыс 19 верасня, жылі ў чатырохзоркавым гатэлі. Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, вечарам 23 верасня берасцеец прыйшоў у бар ля басэйна і запатрабаваў, каб яго абслужылі, на што афіцыянт адказаў, што бар ужо зачынены - гэта і стала прычынай канфлікту, які перарос у бойку.

- У той вечар муж адпачываў з кампаніяй з Украіны. У нейкі момант ён падышоў да барнай стойцы і нешта папрасіў, - распавядае сваю версію таго, што адбылося Юлія. - 17-гадоваму бармэну гэта не спадабалася, у адказ нешта раўкнуў на турэцкай (увесь персанал гатэля размаўляў толькі на турэцкай мове і не разумеў расейскай наогул). Калі муж ужо адыходзіў ад барнай стойкі, афіцыянт выскачыў з-за яе з нажом і напаў на яго са спіны, ўсадзіўшы нож кудысьці ў бок ля пячонкі.

З апавядання Юліі атрымліваецца, што сведкамі нападу было шмат людзей, аднак ніхто не кінуўся разбараняць бармэна і турыста.

- Разбараняць не было каго, у іх не было бойкі, гэта адбылося ў долі секунды. Бармэн падбег ззаду і пырнуў нажом - муж паспеў адысці ад барнай стойкі толькі на некалькі крокаў.

Са слоў суразмоўніцы, Віктар адразу страціў прытомнасць. Лекары «хуткай» спрабавалі яго выратаваць, але беларус сканаў.

- Цяпер мы з сынам у Турцыі. Нам дапамагае амбасада ў Беларусі і тураператар, - кажа Юлія.

Афіцыянт-нападнік затрыманы. У панядзелак, 25 верасня, у Турцыі павінна прайсці першае судовае пасяджэнне паводле гэтай справы.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках