25 красавiка 2024, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамоўны матч «Іслач» - «Дынама» Берасце арганізаваў экс-брамнік хакейнай каманды Лукашэнкі

2
Дамоўны матч «Іслач» - «Дынама» Берасце арганізаваў экс-брамнік хакейнай каманды Лукашэнкі

На судзе ўсплылі новыя падрабязнасці дамоўных матчаў.

Акрамя шырока вядомых падрабязнасцяў дамоўнага матчу «Іслач» - «Дынама» Берасце на судзе ўсплылі новыя падрабязнасці, што да «спонсараў» несумленнага двубою.

Як паведамляе «Прессбол», беларускае следства выявіла, што арганізатарамі дамоўнага матчу сталі двое расейцаў: футбольны агент Міхаіл Пузанаў і былы хакейны галкіпер Барыс Тартуноў.

У 2007 годзе гэты брамнік з Чэлябінска выступаў за менскае «Дынама», а з 2009 да 2012 года пражываў у Беларусі і выступаў на розных турнірах у складзе хакейнай каманды Лукашэнкі.

Для арганізацыі дамоўнага матчу Пузанаў і Тартуноў прывезлі ў Беларусь 10 000 даляраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках