29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцу, які збіў у цэнтры Масквы інспектара ДАІ, павезлі на аўто ФСБ

10
Кіроўцу, які збіў у цэнтры Масквы інспектара ДАІ, павезлі на аўто ФСБ

Аўтамабіль, на якім ён ехаў, таксама быў з гаража вайсковай часткі, звязанай са спецслужбай.

Кіроўцу іншамаркі, які збіў супрацоўніка ДІБДР у цэнтры Масквы, павезлі з месца ДТЗ на машыне з дзяржнумарам А848МР97. Аўтамабіль належыць вайсковай частцы, якая мае дачыненне да Федэральнай службы бяспекі. Пра гэта паведаміла РБК крыніца ў ГУ МУС Масквы. Гэтую інфармацыю РБК пацвердзіла крыніца ў ДЗІБДР.

Інцыдэнт адбыўся ўначы ў панядзелак на вуліцы Новы Арбат. Кіроўца Mercedes Benz (2012 года выпуску) з дзяржнумарам А896МР97 збіў паліцыянта на вялікай хуткасці. Ягонае аўто таксама належыць да звязанай з ФСБ вайсковай часткі.

ФОТА: ЮРЫЙ ВАРАНЦОЎ/«ГАЗЕТА.RU»

Паліцыянт памёр ад атрыманых траўмаў на месцы ДТЗ. Увечары ў панядзелак у дзяжурнай частцы ДІБДР Масквы РБК заявілі, што не маюць інфармацыі пра інцыдэнт.

Раней карэспандэнт «Газета.Ru» з месца ДТЗ паведамляў, што паліцыянта збіў аўтамабіль Mercedes S-класа з нумарамі дзяржаўнай серыі АМР. Пасля ДТЗ невядомы зняў з аўтамабіля абодва нумарныя знакі. «На месца аварыі прыбыла вялікая колькасць экіпажаў ДПС, прэсы, а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі сілавых структур», - пісала выданне.

Калі ў ДТЗ вінаваты вялікі чыноўнік, ён павінен несці адказнасць, «як і кожны іншы грамадзянін», заявіў РБК чалец СПЧ Ілля Шаблінскі. «У Расеі часта застаюцца беспакаранымі тыя, хто адыграў фатальную ролю ў ДТЗ, і ўвага да гэтай нагоды цалкам апраўданая. Праваахоўныя органы павінны выконваць прынцып роўнасці», - распавёў ён. Шаблінскі прывёў у прыклад ДТЗ з удзелам сына былога міністра абароны Сяргея Іванова Аляксандра Іванова, тое, што адбылося ў 2005 годзе. «Ён збіў да смерці жанчыну і не панёс пакарання, пасля чаго віцэ-прэм'ер Расеі страціў частку свайго аўтарытэту», - адзначыў Шаблінскі.

На думку сябра СПЧ Мікалая Сванідзэ, расследаванне ДТЗ будзе спушчанае на тармазах. «Калі яны адразу сашрубавалі нумар на вачах у супрацоўнікаў паліцыі, то зразумела, што ФСБ павінна быць па-за зонай падазрэнняў. Адпаведна асцерагаюся, што публічнага расследавання не будзе, і ўсё будзе спушчанае на тармазах», - сказаў ён.

Дэпутат Дзярждумы Аляксей Курынны заявіў РБК, што вінаваты ДТЗ павінен быць пакараны ў кожным выпадку. «Злачынства павінна быць расследаванае, як і ў кожным іншым звычайным выпадку. Трэба, каб ніхто не сышоў ад расследавання, незалежна ад спецнумароў, пасад і іншых прывілеяў. Думаю, што ўтаіць цяпер усё гэта будзе складаней, бо ёсць пільная ўвага належных асобаў. Нарэшце трэба спыніць практыку зняцця нумароў і іншага маскавання», - заявіў Курынны.

Паводле сітуацыі c ДТЗ узнікае шмат пытанняў да другога спецбатальёна ДПС ДІБДР, сказаў РБК старшыня маскоўскага прафзвязу супрацоўнікаў паліцыі Міхаіл Пашкін. З ягоных слоў, статут ППС забараняе знаходзіцца супрацоўніку аднаму ў начны час, пытанні выклікае і адсутнасць патрульнай машыны. «Як мне здаецца, загінулага паслалі праз дарогу забяспечваць спецпраезд, які, магчыма, яго і збіў. Па выдзеленай паласе можа ехаць усякі спецтранспарт: і паліцыя, і пажарныя, і хуткая, і ФСБ, і ФСА. Я не разумею, навошта яго туды адправілі кіраўнікі Другога спецбатальёна, - прадоўжыў Пашкін. - Пытанні выклікае і тое, як малады супрацоўнік збіраўся забяспечваць гэты спецпраезд на трасе, якая ахоўваецца ФСА? І дзе супрацоўнік ФСА, з якім яны павінны былі разам забяспечваць спецпраезд, і як павінны былі перакрываць дарогу». Як мяркуе Пашкін, калі Mercedes ехаў без гукавога сігналу, то «вінаваты 100% кіроўца спецтранспарту».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках