25 красавiка 2024, Чацвер, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзвычайнае здарэнне ў будынку Нацбанку

4
Надзвычайнае здарэнне ў будынку Нацбанку
ФОТА: РАМАН ПРАТАСЕВІЧ

Незвычайна вялікую колькасць пажарных машын назіралі сёння менчукі ў цэнтры горада на вуліцы Кальварыйскай.

Каля самага будынка стаяў натоўп офісных работнікаў. У сацсетках з'явіліся звесткі, што гэта адбылося ў адным з будынкаў Нацбанку.

У каментары «Еўрарадыё» прэс-сакратарка Менскай гарадской управы Міністэрства надзвычайных сітуацый Вольга Мельчанка распавяла:

«А 13:03 нас паступіла паведамленне, і нашы падраздзяленні выехалі на адрас Кальварыйская, 7 - там знаходзіцца адно з аддзяленняў Нацбанку. Падраздзяленнем было выяўлена, што адбылося аплаўленне ізаляцыі ў сервернай шафе. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася».

ФОТА: РАМАН ПРАТАСЕВІЧ
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках