25 красавiка 2024, Чацвер, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы працуюць на склад

2
Беларускія прадпрыемствы працуюць на склад

Складскія запасы ў прамысловасці выраслі да 3,5 мільярдаў рублёў.

Складскія запасы прамысловасці ў Беларусі на 1 жніўня склалі 3,525 млрд рублёў. Яны складаюць 58,7% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці, піша belmarket.by.

За жнівень узровень запасаў знізіўся на 1,8%. Летась на 1 верасня запасы складалі 64,1% ад сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Самыя вялікія запасы адзначаюцца ў вытворчасці прадуктаў харчавання, напояў і тытунёвых вырабаў. Яны складаюць 663,5 млн рублёў, аднак гэта менш за палову месячнага аб'ёму вытворчасці, або 46,4%.

Самы высокі ўзровень запасаў захоўваецца ў легпраме. Яны ўжо перавышаюць сярэднемесячныя аб'ёмы вытворчасці ў 2,9 разы. За жнівень ўзровень запасаў трохі знізіўся. У вартасным вылічэнні яны таксама вялікія - 524 млн рублёў.

Амаль двухмесячны аб'ём вытворчасці захоўваюць на складах фармацэўтычныя прадпрыемствы. Узровень запасаў перавышае аб'ём выпуску ў 1,9 разы. Усяго ж на складах прадукцыі на 151 млн рублёў.

Выраслі за жнівень запасы і ў транспартным машынабудаванні. Яны складаюць 1,56 аб'ёмаў месячнай вытворчасці ці 320,2 млн рублёў. Летась запасы ў машынабудаванні перавышалі месячныя аб'ёмы выпуску больш, чым удвая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках