29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Навагрудку адкрылі памятны знак героям Габрэйскага супраціву

6
У Навагрудку адкрылі памятны знак героям Габрэйскага супраціву

Унікальны знак усталявалі на ўваходзе ў «Сад справядлівасці і міласэрнасці».

Сёння з нагоды самых масавых уцёкаў габрэяў на тэрыторыі Еўропы, акупаванай немцамі, у Наваградку адкрылі памятны знак. Яго ўсталявалі на ўваходзе ў «Сад справядлівасці і міласэрнасці», паведамляе nv-online.info.

Памятны знак уяўляе сабой спалучэнне зламаных галінак, быццам загубленых жыццяў, і фігуры загінулай дзяўчынкі - Міхлі Сасноўскай, як увасаблення загінулых на вайне дзяцей.

З Навагрудскага гета падчас вайны збеглі 250 чалавек, якія змаглі прарыць сабе 220 метровы тунэль на свабоду. Для гэтага цягам амаль чатырох месяцаў давялося вынесці ў кішэнях больш чым 250 тон зямлі. Уцёкі адбыліся 26 верасня 1943 года.

Ідэя экспазіцыі «Музея Габрэйскага супраціву» з'явілася яшчэ ў 1992 годзе і была прапанаваная адным з выжылых падчас уцёкаў - былым вязнем Навагрудскага гета Джэкам Каганам. Музей быў адкрыты ў 2007 годзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках