25 красавiка 2024, Чацвер, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Невядомага навуцы вялізнага монстра вынесла на бераг на Філіпінах

8
Відэафакт: Невядомага навуцы вялізнага монстра вынесла на бераг на Філіпінах

Загадкавую марскую пачвару вынесла на бераг філіпінскага горада Маасін.

Невядомы навуцы 10-метровы гігант напалохаў мясцовых жыхароў сваім выглядам і пахам, паведамляе 360tv.ru са спасылкай на выданне Daily Mail.

Мясцовыя жыхары пачалі фатаграфаваць загадкавага монстра, які выплыў на бераг ужо падгнілым. Смурод ад тушы быў нясцерпна агідным, успамінаюць відавочцы.

Супрацоўнік бюро рыбалоўства і водных рэсурсаў Юліус Альпіна мяркуе, што падгнілы труп - усяго толькі мёртвы кіт. Вызначыць, што за істоту вынесла на бераг, немагчыма, труп ужо занадта моцна расклаўся.

Труп загадкавага гіганта наважылі скінуць у мора, таму што пахаваць у зямлі пачвару гэткага велізарнага памеру мясцовым уладам не ўяўляецца магчымым. Акрамя таго, прадукты раскладання могуць быць небяспечнымі для здароўя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках