25 красавiка 2024, Чацвер, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Літвы: вучэнні «Захад-2017» - сімуляцыя нападу на краіны Балтыі

Мінабароны Літвы: вучэнні «Захад-2017» - сімуляцыя нападу на краіны Балтыі

Акрамя гэтага, у вучэннях было задзейнічана ў некалькі разоў больш вайскоўцаў, чым было абвешчана.

У тыднёвых вайсковых вучэннях «Захад-2017» было задзейнічана ў некалькі разоў больш вайскоўцаў, чым было абвешчана, былі праведзеныя бамбаванні і іншыя небяспечныя дзеянні ў непасрэднай блізкасці ад краін Балтыі, кажуць кіраўнікі вайсковай разведкі і Міністэрства абароны Літвы, паведамляе ru.delfi.lt.

Прадстаўляючы ў аўторак папярэднюю ацэнку расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017», якія завяршыліся на мінулым тыдні, прадстаўнікі Узброеных сіл Літвы падкрэслілі, што цяпер назіраецца адвод расейскіх вайсковых падраздзяленняў з тэрыторыі Беларусі, між тым вучэнні ў Калінінградскай вобласці працягваюцца.

© Rimas Pocius

Міністр абароны Раймундас Каробліс нагадаў, што афіцыйна Расея дэкларавала колькасць вайскоўцаў, якія будуць удзельнічаць у вучэннях - 12,7 тысяч чалавек.

«Я б не хацеў цяпер канкрэтна прыводзіць лічбы і іх каментаваць, ідзе папярэдняя ацэнка. Але колькасць вайскоўцаў на вучэннях у некалькі разоў перавышала афіцыйна дэклараваную Расеяй», - сказаў журналістам дырэктар Другога дэпартамента аператыўных службаў пры Міністэрстве абароны Рэмігіюс Бальтрэнас.

Між тым Каробліс сказаў, што падчас вучэнняў праводзіліся «канвенцыйныя дзеянні супраць дзяржаў больш высокага тэхналагічнага ўзроўню, канкрэтна - (дзяржаў) NATO», і яны насілі «як наступальны, так і абарончы характар».

Ён адзначыў, што гэта не адпавядала паведамленням аб тым, што вучэнні прысвечаны антытэрарыстычным аперацыям, таму што ў комплексных вучэннях удзельнічалі «ўсе элементы Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі, уключаючы Вайскова-касмічныя сілы».

«Важна, што адбылася сімуляцыя нападу з РФ на ўсе краіны Балтыі», - сказаў ён.

Са слоў міністра абароны і прадстаўнікоў войска, дзеянні падчас вучэнняў пацвярджаюць ранейшыя асцярогі, што расейскае войска здольнае рэагаваць на працягу 24-48 гадзін.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках