19 красавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі міністр сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі

9
Брытанскі міністр сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі
Алан Данкан
ФОТА: TELEGRAF-EPA

Сустрэча дзяржаўнага міністра ў справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі прайшла ў Менску.

Дзяржаўны міністр у справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Алан Данкан сустрэўся ў Менску з прадстаўнікамі апазіцыі.

Як інфармуе svaboda.org, у сустрэчы бралі ўдзел лідары руху «За свабоду» (Юрась Губарэвіч), Партыі БНФ (Аляксей Янукевіч), Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» (Сяргей Калякін), аргкамітэт у стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі). Прысутнічала і «дэпутатка» «палаты прадстаўнікоў» Алена Анісім.

Янукевіч казаў на сустрэчы, што Захаду не трэба рабіць стаўку на тое, што праз дыялог атрымаецца неяк паўплываць на Аляксандра Лукашэнку і праз гэта на беларускае грамадства. Апазіцыйны палітык мяркуе, што праца з беларускім грамадствам павінна пашырацца, каб у выпадку правядзення ў нашай краіне свабодных выбараў дэмакратычная супольнасць «была гатовая і здольная супрацьстаяць... агрэсіўнай хвалі з боку «расейскага свету». Старшыня Партыі БНФ перакананы, што міністр «успрыняў гэты ліст».

Як паведамлялася раней, у Менску Алан Данкан таксама сустрэўся з Лукашэнкам. Апошні паабяцаў навучыць брытанскага міністра гуляць у хакей.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках