23 красавiка 2024, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец ішоў праз Беларусь у Польшчу «за лепшым жыццём»

9
Расеец ішоў праз Беларусь у Польшчу «за лепшым жыццём»

Памежнікі заўважылі грамадзяніна РФ непадалёк ад вёскі Бакуны.

Паблізу вёскі Бакуны Гарадзенскага раёна ў межах памежнай зоны за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы з Беларусі ў Польшчу затрымалі грамадзяніна Расеі, паведамляе vgr.by.

23-гадовы жыхар Курганскай вобласці патлумачыў памежнаму нараду, што збіраўся парушыць дзяржаўную мяжу ў пошуках лепшых умоў жыцця ў ЕЗ. Пры сабе ў маладога чалавека было 3 мабільныя тэлефоны і асабістыя рэчы.

Высветлілася, што 2 месяцы таму мужчына вызваліўся з месцаў зняволення, дзе адбываў пакаранне за ўчыненне крадзяжу з пранікненнем. Знайсці працу ў Расеі ў яго не атрымалася, і таму малады чалавек наважыў наладзіць сваё жыццё ў Польшчы.

Распачаты адміністрацыйны працэс за замах на парушэнне дзяржмяжы і парушэнне памежнага рэжыму. Для далейшага разгляду парушальнік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Гарадзенскай памежнай групы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках