19 красавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бутусаў: Дыверсія ў дзень нараджэння Парашэнкі ў ягонай роднай вобласці не можа быць супадзеннем

8
Бутусаў: Дыверсія ў дзень нараджэння Парашэнкі ў ягонай роднай вобласці не можа быць супадзеннем
ЮРЫЙ БУТУСАЎ
ФОТА: TELEKRITIKA.UA

СБУ валодала інфармацыяй, што ў дзень нараджэння прэзідэнта Украіны магчымая дыверсія з боку расейскіх спецслужбаў.

Служба бяспекі Украіны валодала інфармацыяй аб падрыхтоўцы дыверсіі ў Вінніцкай вобласці, аднак не змагла выявіць аб'ект, які павінен быў стаць мэтай дыверсантаў. Пра гэта напісаў у Facebook галоўны рэдактар выдання «Цензор.НЕТ» Юрый Бутусаў, каментуючы НЗ на вайсковых складах у Калінаўцы.

Ён нагадаў, што 26 верасня СБУ разам з міністэрствамі ўнутраных спраў і абароны пачалі антытэрарыстычныя вучэнні ў Вінніцкай вобласці. Напраўду гэта была контрдыверсійная аперацыя, замаскаваная пад вучэнні «для пазбягання чутак і панікі», сцвярджае аўтар.

«Пра магчымасць дыверсій з боку расейскіх спецслужбаў аператыўная інфармацыя паступала. Аднак аб’ект дыверсіі не быў дакладна ўстаноўлены», - сказана ў публікацыі.

«Улады распачалі маштабны пошук дыверсантаў. Гэты дзень - дзень нараджэння прэзідэнта Пятра Парашэнкі, і дыверсія ў ягонай роднай Вінніцкай вобласці не можа быць супадзеннем. Таму ніякіх сумненняў у тым, што 48-ы арсенал знішчаны праціўнікам, у мяне няма», - адзначыў Бутусаў.

На карысць версіі аб варожай дыверсіі, на думку журналіста, кажуць яшчэ два фактары: па-першае, у прахалоднае надвор'е пажаранебяспека была невысокай, па-другое, звестак аб пажары на тэрыторыі часткі не паступала - адразу пачаліся выбухі.

Паводле звестак Бутусава, арсенал у Калінаўцы быў адным з трох найбуйнейшых складоў боепрыпасаў ва Украіне. Плошча захоўвання боепрыпасаў складала блізу 1000 га. Гэта прыкладна на 10% менш, чым узарваны арсенал у Балаклеі Харкаўскай вобласці, удакладніў аўтар.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках