28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбухі на складзе боепрыпасаў ва Украіне прызналі дыверсіяй

2
Выбухі на складзе боепрыпасаў ва Украіне прызналі дыверсіяй
Фота: Reuters

Вайсковая пракуратура распачала крымінальную справу.

Вайсковая пракуратура Украіны кваліфікавала пажар і выбухі на складзе боепрыпасаў паблізу населенага пункта Калінаўка Вінніцкай вобласці як дыверсію. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-сакратарка Службы бяспекі Украіны Алена Гітлянская.

«Вайсковая пракуратура Паўднёвага рэгіёна распачала крымінальную справу паводле артыкула 113 Крымінальнага кодэксу - «дыверсія», - прыводзіць яе словы агенцтва УНІАН. «Нашы супрацоўнікі будуць уваходзіць у склад следчай групы, прадаўжаюцца аператыўныя і следчыя дзеянні», - дадала яна.

26 верасня блізу 22:00 (паводле Менску) у падраздзяленне ДСНС Украіны паступіла інфармацыя аб выбухах боепрыпасаў на вайсковых складах міністэрства абароны, размешчаных паблізу пасёлка Калінаўкі Вінніцкай вобласці. У арсенале, плошча якога складае блізу 60 га, захоўвалася 188 тысяч тон боепрыпасаў. Ратавальнікі эвакуявалі з зоны паражэння больш за 30 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках