20 красавiка 2024, Субота, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: У людзей загарэліся вочы

3
Леанід Кулакоў: У людзей загарэліся вочы
Леанід Кулакоў

З такімі народам Лукашэнку давядзецца лічыцца.

Вясновыя акцыі «дармаедаў» сталі сапраўдным глытком свежага паветра для стомленых беларусаў. Людзі выйшлі не толькі на вуліцы Менска і абласных гарадоў, пратэсты пракаціліся і па рэгіёнах.

Беларусь застыла ў чаканні пратэстнай восені. Беларускі Нацыянальны Кангрэс абвясціў, што Марш абураных беларусаў 2.0 адбудзецца 21 кастрычніка а 14:00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Чаго чакаць ад новых акцый пратэсту і чаму беларусаў навучыла «Гарачая вясна-2017» - сайт сharter97.org спытаў у актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леаніда Кулакова.

- Вы сапраўдны ветэран пратэстных акцый. Актыўна ўдзельнічалі ў вясновых акцыях пратэсту, Маршы абураных беларусаў. Раскажыце, чым вам запомнілася гэтая пратэстная вясна?

- Акцыі былі яркімі і запамінальнымі, але не такімі шматлікімі. Я размаўляю з людзьмі, якія калісьці галасавалі за Лукашэнку, якія бралі мяне за грудкі і крычалі, што яны любяць цяперашнюю ўладу. Цяпер гэтыя бабулі кажуць, што калі б у іх былі здаровыя ногі - самі б выйшлі на Плошчу. Пенсій не стае на банальныя рэчы. Не стае на ежу, лекі, на камунальныя паслугі. Народ абураны, яны глядзяць на сваіх унукаў, якія хочуць працаваць, але працы няма. Капейкі плацяць.

- Беларусы паказалі, што будуць рэагаваць на «закручванне накрутак» з боку ўладаў. Ці чакаць нам восеньскіх пратэстаў? Бо сітуацыя вельмі нагадвае тое, што мы бачылі гэтай вясной.

- Восень будзе яшчэ больш гарачая, чым вясна. Народ не тое што прачынаецца, ён ужо амаль прачнуўся. У людзей загарэліся вочы. Яны адчулі пах свабоды, які лунае ў «пратэстным паветры». Людзі пачалі марыць пра квітнеючую дзяржаву, пра свабоду, пра дэмакратыю. З такімі народам Лукашэнку давядзецца лічыцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках