25 красавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі зручнае месца для жыцця на Месяцы і Марсе

7
Навукоўцы знайшлі зручнае месца для жыцця на Месяцы і Марсе
Выява: ESA/S. Sechi

На Зямлі такія месцы ёсць на Гаваях, у Ісландыі і ў Аўстраліі.

Лававыя трубкі могуць пасаваць для размяшчэння вуліц на Марсе ці нават гарадоў на Месяцы. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, прэзентаваным на Еўрапейскім планетарным навуковым кангрэсе ў Рызе.

Лававыя трубкі ўтвараюцца падчас вулканічнай актыўнасці. Яны могуць з'яўляцца пры зацвярдзенні скарынкі над паверхняй лававых каналаў або дзякуючы падземным плыням лавы.

На Зямлі лававыя трубкі ёсць на Гаваях, у Ісландыі і ў Аўстраліі, працягласць іх сетак можа дасягаць 65 кіламетраў. На Месяцы і Марсе таксама заўважалі прыкметы такіх утварэнняў.

Выява: ESA/L. Ricci
Выява: ESA/L. Ricci

Цяпер даследнікі з Універсітэта Падуі і Універсітэта Балонні ў Італіі правялі першае сістэматычнае параўнанне лававых трубак на Зямлі, Месяцы і Марсе на аснове лічбавых рэльефных мадэляў.

На Зямлі лававыя трубкі могуць дасягаць трыццаці метраў у поперак. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што праз асаблівасці гравітацыі на Марсе іх шырыня можа быць значна большай - да 250 метраў. На Месяцы ж такія тунэлі могуць складаць больш за кіламетр у шырыню і цягнуцца на сотні кіламетраў.

«Лававыя трубкі абароненыя ад касмічнага выпраменьвання і плыняў мікраметэарытаў. Гэта патэнцыйна бяспечныя месцы для жыцця будучых чалавечых місій, - сказаў доктар Рыкарда Пацзабон з Універсітэта Падуі. - Яны таксама могуць быць досыць вялікімі для даволі буйных населеных пунктаў».

Праўда, звычайныя прыборы дыстанцыйнага зандавання не могуць выяўляць лававыя трубкі на Месяцы і Марсе. Іншая каманда даследчыкаў прадставіла канцэпцыю радыёлакацыйнай сістэмы, спецыяльна прызначанай для выяўлення лававых трубак на Месяцы з калязямной арбіты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках