25 красавiка 2024, Чацвер, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкія біскупы з 45 краін сустракаюцца ў Менску

7
Каталіцкія біскупы з 45 краін сустракаюцца ў Менску
ФОТА: CATHOLICNEWS.ORG.UK

Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы адкрыецца ў Менску 28 верасня.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Минск-Новости» ў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.

Прадстаўнічы форум пройдзе ў Беларусі ўпершыню. У яго рабоце возьмуць удзел кіраўнікі каталіцкіх біскупскіх канферэнцый з 45 краін свету, якія ўжо пачынаюць прыбываць у Менск. Асамблея будзе прысвечаная пытанням моладзі і Еўропы як агульнага дома.

28 верасня ў гарадской ратушы пройдзе першае пасяджэнне Рады, будзе праведзеная прэс-канферэнцыя. Увечары ў сталічным касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле) адбудзецца сумеснае набажэнства.

Праца асамблеі працягнецца да 1 кастрычніка. Паводле вынікаў пленарнага пасяджэння плануецца прыняць заключны дакумент, змест якога будзе ўлічаны пры падрыхтоўцы маючага Сінода каталіцкіх біскупаў. Ён пройдзе ў жніўні 2018 гадоў у Рыме і таксама будзе прысвечаны пытанням пастырства моладзі.

Праграма форуму прадугледжвае наведванне ўдзельнікамі розных парафій Менска і правядзенне набажэнстваў. Так, службу ў Чырвоным касцёле 28 верасня, а 19:00 правядзе прэфект Кангрэгацыі ў справах біскупаў кардынал Марк Уэлле. У касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікатэдры) 29 верасня а 18:30 - мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы 30 верасня а 19:00 - кардынал Анджэла Баньяска, арцыбіскуп Генуі, кіраўнік Рады Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы.

Рада Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы была заснаваная ў 1965 годзе ў мэтах больш цеснага супрацоўніцтва на ўзроўні мясцовых біскупстваў. У склад Рады ўваходзяць 39 сябраў - Канферэнцыі біскупаў еўрапейскіх краін і некалькі іншых структур. Супрацоўнічае з біскупскімі органамі РКЦ іншых кантынентаў. З'яўляецца адным з арганізатараў Еўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках