20 красавiка 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, чый стартап купіў Google, збірае каманду для новага праекту

Беларус, чый стартап купіў Google, збірае каманду для новага праекту
ЮРЫЙ МЕЛЬНІЧАК
ФОТА: АНДРЭЙ ДАВЫДЧЫКА, DEV.BY

Праграмісты будуць весці распрацоўку ў галіне нейронавых сетак і дапоўненай рэальнасці.

Крыху больш за месяц пасля гучнай угоды з Google вядомыя беларускія ІТ-бізнэсоўцы Юры Мельнічак і Юрый Гурскі запускаюць новы праект. Як паведаміў dev.by Юрый Мельнічак, стартап будзе весці распрацоўку ў галіне нейронавых сетак і дапоўненай рэальнасці, а галоўны офіс новай кампаніі будзе размяшчацца ў Менску.

Дэталі новага праекта ад паспяховага тандэма пакуль у сакрэце. На сваёй старонцы ў Facebook Юрый Мельнічак пералічыў «разумных і матываваных» спецыялістаў, у якіх мае патрэбу каманда, - апісанне ўключае стандартны для AR-дадаткаў набор кампетэнцый.

У нядаўнім інтэрв'ю dev.by Юрый Мельнічак падзяліўся планамі на будучыню пасля ўгоды з Google, выказаўшы намер засяродзіцца на дапамозе іншым беларускім камандам «парадамі, грашыма і бізнэс-часткай»:

- Я ўжо дапамагаю некалькім беларускім стартапам і праектам у галіне камп'ютэрнага гледжання і машыннага навучання і буду працягваць гэта рабіць. Калі вы менавіта такі стартап і вам патрэбныя дапамога або інвестыцыі - звяртайцеся да мяне, цяпер для гэтага самы час, - падкрэсліў бізнэсовец.

Юрый Мельнічак быў сузаснавальнікам картаграфічнага праекта Maps.me, які ў 2014 годзе разам з камандай выкупіла Mail.Ru Group. Ён пакінуў холдынг летам 2016 года.

У канцы 2016 года ягоная новая кампанія AIMATTER запусціла прыкладанне Fabby, якое дазваляе мяняць фон сэлфі з дапамогай нейронавых сетак. Доўгатэрміновай мэтай было абвешчана стварыць у Беларусі вялікі даследчы цэнтр у сферы нейронавых сетак і штучнага інтэлекту. А ўжо ў жніўні 2017 года кампанію набыла Google. У інтэрв'ю Мельнічак падкрэсліваў, што гэта першы выпадак, калі ІТ-гігант з сусветным імем цалкам набывае кампанію з Беларусі, а не інтэлектуальную ўласнасць або афіляваную фірму ў іншай юрысдыкцыі.

Паводле інфармацыі з розных крыніц і экспэртных ацэнак, сума ўгоды з Google склала ад $10 да $20 млн - гэта значыць заснавальнікі AIMatter змаглі павялічыць свае ўкладанні ў кампанію прынамсі ў 20 разоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках