25 красавiка 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржпамежслужбы Украіны: Самалёт не залятаў на тэрыторыю Беларусі

9
Дзяржпамежслужбы Украіны: Самалёт не залятаў на тэрыторыю Беларусі

Украіна адказала на ноту з боку беларускага МЗС.

Украінскі самалёт не парушаў паветраную прастору Беларусі. Пра гэта ў Facebook заявіў спікер Дзяржпамежслужбы Украіны Алег Слабадзян.

«Самалёт DA-42 Дзяржаўнай памежнай службы Украіны 25 верасня выконваў планавы палёт з мэтай паветранага маніторынгу дзяржаўнай мяжы на участках Чарнігаўскага і Жытомірскага памежных атрадаў. Сумежны бок загадзя быў папярэджаны аб выкананні палётаў ведамасным самалётам на названых участках», - напісаў Слабадзян.

Спікер ГПСУ адзначыў, што самалёт быў абсталяваны сістэмай, якая дазваляе органам кіравання паветраным рухам адсочваць палёт.

«Органы кіравання паветраным рухам «Украерорух» назіралі палёт самалёта. Паводле іх інфармацыі, парушэнняў дзяржаўнай мяжы не зафіксавана. Радыётэхнічныя падраздзяленні Паветраных сіл УСУ назіралі палёт самалёта. Парушэнняў дзяржаўнай мяжы з іх боку не зафіксавана», - заявіў ён.

Слабадзян прымацаваў да паведамлення здымак сістэмы адсочвання палётаў «Авіятрэкінг», які, паводле ягоных слоў, паказвае, што парушэння мяжы не было.

Сёння Міністэрства замежных спраў Беларусі заявіла аб парушэнні 25 верасня паветранай прасторы краіны ўкраінскім самалётам DA42 і ўручыла амбасадару Украіны Ігару Кізіму ноту пратэсту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках