20 красавiка 2024, Субота, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар: У Беларусі толькі 1% праваслаўных

80
Святар: У Беларусі толькі 1% праваслаўных
Фота: lipetskmedia.ru

Служка БПЦ мяркуе, што цэркваў у краіне пабудавана занадта мала.

Паводле інфармацыі цяперашняга апытання цэнтра «Pewresearch», 73% беларусаў называюць сябе праваслаўнымі хрысціянамі, а 12% - каталікамі, але пры гэтым кажуць, што вераць у бога, менш за 60% жыхароў нашай краіны.

Святар Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Шрамко наогул заяўляе, што ў Беларусі за сапраўды праваслаўных можна ўважаць не больш за 1% насельніцтва, гаворыцца ў перадачы «Размова дня» на тэлеканале «Белсат».

«Часта чалавек раз на год ідзе ў царкву - асвяціць пасху на Вялікдзень. Нават у царкву не заходзіць. Іншая рэч - калі чалавек як хрысціянін штонядзелю абавязкова ходзіць у святыню. І калі так падрахаваць, то ў нашых бажніцах больш за 1% фізічна не змесціцца. Напраўду цэркваў вельмі мала», - кажа святар.

Праз невялікі адсотак сапраўдных вернікаў царква не можа несці вялікую адказнасць за тое, што адбываецца ў краіне, адзначае ён. Але за дзеянні святароў, якія спрыяюць, напрыклад, завабліванню падлеткаў у шавіністычныя лагеры - нясе.

Аляксандар Шрамко таксама разважае пра тое, што «царква не павінна бяздумна падбрэхваць дзяржаве», і распавядае пра забарону прадаваць чарнасоценскую літаратуру ў праваслаўных крамах.

Відэа інтэрв'ю можна паглядзець тут.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках