29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі медыцынскі стартап прыцягнула $100 тысяч

Беларускі медыцынскі стартап прыцягнула $100 тысяч

Распрацоўка беларусаў дазволіць праводзіць дыягностыку праз мабільны дадатак.

Беларуская кампанія Healthy Networks прыцягнула 100 тысяч даляраў ад фонду Spacemind Capital, які інвестуе ў ІТ-стартапы. Пра гэта паведамляе выданне vc.ru са спасылкай на прадстаўнікоў праекта.

Стартап стварае сістэму дыягностыкі, якая праз мабільны дадатак аналізуе звесткі аб гуках і хрыпах у лёгкіх, атрыманых пры дапамозе электроннага статаскопу. Дадатак таксама ўключае апытанне, адказы на якое дапамогуць аналізу звестак.

Вынікі машыннага аналізу дапамогуць карыстальнікам даведацца, для якіх хвароб характэрныя зафіксаваныя гукі, а людзі з хранічнымі захворваннямі лёгкіх змогуць адсочваць дынаміку хваробы паміж прыёмамі ў лекара.

Healthy Networks выдаткуе прыцягнутыя 100 тысяч даляраў на падрыхтоўку да вытворчасці недарагой мадэлі электроннага статаскопу і стварэнне дадатку. Кампанія плануе прадставіць гатовы прадукт цягам паўгода.

Прадстаўнікі стартапа распавялі выданню, што інвестыцыі Spacemind Capital сталі першымі сродкамі, укладзенымі ў кампанію. На сёння праект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, далей кампанія плануе дадаць у сэрвіс магчымасць онлайн-кансультацыі ў доктара.

Расейскі венчурны фонд Spacemind Capital запусціўся ў пачатку 2017 года, фонд заснаваў прадпрымальнік Алег Гайдуль. Паводле ягоных слоў, аб'ём фонду складае блізу 10 млн даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках