17 красавiка 2024, Серада, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Украіны: Расейскія войскі засталіся ў Беларусі пасля «Захад-2017»

10
Генштаб Украіны: Расейскія войскі засталіся ў Беларусі пасля «Захад-2017»

Кіраўнік Генштаба Украіны заявіў, што расейцы забралі толькі авіяцыю з Беларусі, каб стварыць карцінку вываду войскаў.

Расея пакінула ў Беларусі свае войскі пасля вучэнняў «Захад-2017», нягледзячы на абяцанні не рабіць гэтага, заявіў у каментары для агенцтва Reuters (пераклад - svaboda.org кіраўнік украінскага Генеральнага штаба Віктар Мужэнка.

«Мы маем інфармацыю, што яны вывелі толькі некалькі падраздзяленняў з заяўленых прыкладна 12 500 вайскоўцаў, з якіх нібыта 3000 былі расейскімі, але там на самой справе іх было значна больш», - сказаў украінскі генерал войска.

Мужэнка заявіў, што расейцы забралі авіяцыю з Беларусі, каб стварыць карцінку вываду войскаў.

«Расея прадэманстравала, і гэта была перш за ўсё дэманстрацыя, вяртанне авіяцыйных частак - яны падняліся ў паветра і паляцелі на аэрадромы Расеі. Але мы разумеем, што для авіяцыі 300-400 км - гэта адлегласць, якую можна пераадолець за вельмі кароткі час», - сказаў ён.

На думку Мужэнкі, напружанне ў рэгіёне не зменшылася, а наадварот, расце.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках