20 красавiка 2024, Субота, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прайшоў спякотны бразільскі карнавал

1
У цэнтры Менска прайшоў спякотны бразільскі карнавал

Менчукі ацанілі творчасць беларускіх і бразільскіх мастакоў.

Учора на вуліцы Кастрычніцкай у Менску было занадта горача для верасня. Прыкладна два тыдні таму ў Менску стартаваў чацвёрты па ліку арт-фестываль Vulica Brasil, піша onliner.by.

У суботу ўвечары менчукі паглядзелі на вынікі творчасці дзясяткаў бразільскіх і беларускіх мастакоў, якія старанна распісвалі гарадскія сцены і рабілі Менск больш яркім і, вядома, весялейшым, пакуль надвор'е яшчэ дазваляе не дрыжаць ад холаду і дажджоў.

Сёлета сваё майстэрства паказвалі 25 мастакоў. На працягу усяго фестывалю менчукі маглі не толькі назіраць за працай мастакоў, але і ўдзельнічаць у лекцыях і майстэрнях. За гэты час Кастрычніцкая досыць моцна змянілася. У яе гонар і прайшло спякотнае свята.

Бразільскія танцы, шэсце барабаншчыкаў, баттлы і катанне на скэйтах і роварах, і нават пляж з залатога пяску, створаны менчукамі спецыяльна для мерапрыемства, сабралі вялікую колькасць гасцей.

Дзясяткі беларускіх і замежных гуртоў размеркаваліся па трох сцэнах у залежнасці ад кірунку. Назвы пляцовак кажуць самі за сябе: Live-cцена, DJ-cцена і Dance-cцэна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках