20 красавiка 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістка Юлія Латыніна заявіла аб падпале свайго аўтамабіля

11
Журналістка Юлія Латыніна заявіла аб падпале свайго аўтамабіля
ЮЛІЯ ЛАТЫНІНА

Следчы заявіў Латынінай, што яе аўто «згарэла само».

У журналісткі «Новай газеты» і «Эхо Москвы» Юліі Латыніна ў нядзелю раніцай згарэла аўто. На думку самой Латынінай, прычынай узгарання стаў падпал. Журналістка мяркуе, што яго маглі зрабіць тыя, хто раней абліў вокны ейнага дома едкай хімічнай вадкасцю. Следчы заявіў Латынінай, што ейны самаход «згарэў сам». Ці распачатая крымінальная справа, невядома, паведамляе «Радио Свобода».

У ліпені злачынцы аблілі вокны дома Юліі Латыніна нейкай хімічнай вадкасцю, якая выклікае ўдушша і ваніты. У жніўні мінулага года невядомыя аблілі журналістку фекаліямі. Праваабаронцы і калегі Латынінай патрабавалі расследаваць гэтыя напады, аднак злачынцы дагэтуль не знойдзеныя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках