25 красавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбокім будзе сфармаваны штаб вучэнняў «Захад-2017»

6
У Глыбокім будзе сфармаваны штаб вучэнняў «Захад-2017»
ФОТА: CPSTENT.COM

Генштаб «рэкрутаваў» звыш 200 вайскоўцаў запасу ў Глыбоцкім раёне.

Адной з пляцовак беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад-2017» стане Глыбоччына. У сувязі з гэтым у раёне мабілізуюць больш за 200 вайсковаабавязаных.

Як паведамляюць «Віцебскія весткі» са спасылкай на вайсковага камісара Віцебскай вобласці Руслана Шкодзіна, у Глыбоцкім раёне мабілізуюць звыш 200 чалавек - вайсковаабавязаных, прызначаных для камплектавання органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў, піша сайт kraj.by.

«У мэтах якаснай падрыхтоўкі да вучэння арганізаваны вучэбны збор пад кіраўніцтвам старшыні Глыбоцкага выканкама з 29 жніўня да 13 верасня. У ходзе збору вайскоўцы адновяць навыкі, набытыя падчас праходжання вайсковай службы, і падвысяць сваё баявое майстэрства», - распавядае ваенкам.

Чаму Глыбоччына

На пытанне, чаму ў гэтым годзе была абрана менавіта Глыбоччына, Руслан Шкодзін адказаў: «Вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны праводзяцца з 2004 года. За гэты час пляцоўкамі для практычных дзеянняў станавіліся розныя раёны Віцебшчыны. Галоўнае - не рэгіён, а праверка функцыянавання сістэмы тэрытарыяльнай абароны».

«Агрэсары перш за ўсё накіраваныя на барацьбу з насельніцтвам абранага ім супраціўніка як рэсурсам, якія забяспечваюць абарончыя дзеянні. Адпаведна, у такой вайне адсутнасць у чалавека зброі ў руках не з'яўляецца гарантыяй недатыкальнасці як асабіста для яго, так і для родных і блізкіх. Такім чынам, дабрабыт кожнага грамадзяніна наўпрост залежыць ад ягонага ўмення і гатоўнасці абараніць сваю сям'ю, дом і малую радзіму. Таму большасць краін маюць у баявым складзе тэрытарыяльныя войскі, у тым ліку і Беларусь», - мяркуе абласны вайсковы камісар.

У Глыбокім сфармуюць штаб

Мерапрыемствы прызыву праходзяць без зрыву тэрмінаў. Найбліжэйшым часам спецыялістамі ваенкамата плануецца сфармаваць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў. Вайскоўцы запасу праходзяць медыцынскі агляд, атрымліваюць вайсковае абмундзіраванне і рыштунак. На вайсковых зборах яны ўспомняць функцыянальныя абавязкі, вайсковыя дысцыпліны.

За тыдзень у сілы тэрытарыяльнай абароны плануецца прызваць блізу 200 чалавек. Чарговыя этапы прызыву вайсковаабавязаных адбудзецца 5 і 7 верасня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках