28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фура рэзнулася ў аўтобус на МКАД

8
Фура рэзнулася ў аўтобус на МКАД
ФОТА: GAMINSK.BY

У суботу пад 5 гадзін раніцы на менскай колавай дарозе здарылася аварыя.

Фура Volvo рэзнулася ў пасажырскі аўтобус.

- Фура, якая рухалася па другой палосе вонкавага кола МКАД з боку вул.Кіжаватава ў кірунку вул.Бабушкіна, сутыкнулася з аўтобусам, які рухаўся па першай палосе. У выніку сутыкнення аўтобус наехаў на металічную агароджу, што раздзяляе сустрэчныя плыні, выехаў на ўнутранае кола, дзе наехаў на бакавую агароджу, - распавялі kp.by у АДАІ Кастрычніцкага раёна.

Кіроўца і пасажыр аўтобуса, а таксама кіроўца фуры атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні. Адразу іх забралі ў шпіталь, але ўжо адпусцілі.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца фуры адхіліўся ад кіравання транспартным сродкам. Рух на адцінку МКАД адноўлены.

Фото: gaminsk.by
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках