25 красавiка 2024, Чацвер, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фізікі ўпершыню правялі міжкантынентальную тэлепартацыю

9
Фізікі ўпершыню правялі міжкантынентальную тэлепартацыю

Таксама першы раз праведзены сеанс канферэнц-сувязі, абароненай на квантавым узроўні.

Фізікі з Кітая і Аўстрыі правялі пры дапамозе першага квантавага спадарожніка сувязі «Мо-Цзы» першую міжкантынентальную «тэлепартацыю» часцінак і сэанс канферэнц-сувязі, абароненай на квантавым узроўні, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на прэс-службу Кітайскай акадэміі навук.

За год пасля старту «Мо-Цзы» яны змаглі рэалізаваць тры галоўныя кроку на шляху стварэння «квантавага інтэрнэту». Па-першае, здалелі перадаць квантавыя ключы са спадарожніка на Зямлю на дыстанцыі 1200 кіламэтраў, звязаць два розныя пункты на паверхні планеты на аналагічнай адлегласці, а таксама правесці першыя доследы арбітальнай квантавай тэлепартацыі.

«Дзякуючы гэтаму мы ў 20 разоў палепшылі якасць сувязі ў параўнанні з аптычна-валаконнымі сістэмамі», - заявілі кітайскія навукоўцы.

Адзначым, квантавая тэлепартацыя - гэта ўсяго толькі змена стану адной часцінкі пад уздзеяннем другой, абумоўленае феноменам пад назвай «квантавая заблытанасць».

Каб зрабіць такі працэс магчымым, фізікі асаблівым чынам «звязваюць» дзве часцінкі паміж сабой, пасля чаго стан адной з іх пачынае залежаць ад стану другой, нават калі пасля яны апынуцца на вялікай адлегласці адна ад адной. Ужо даволі даўно спецыялісты меркавалі, што гэты феномен можна выкарыстоўваць для стварэння каналаў сувязі, якія немагчыма праслухаць, аднак доўгі час гэта заставалася толькі тэарэтычнай здагадкай.

Як паведамляе прэс-служба Кітайскай акадэміі навук, «Мо-цзы» ўпершыню выкарысталі для практычных мэт.

Чуньлі Бай (Chunli Bai), прэзідэнт КАН, і Антон Цайлінгер (Anton Zeilinger), кіраўнік Акадэміі навук Аўстрыі, правялі першы сеанс міжкантынентальнай квантавай відэасувязі, абароненай ад узлому пры дапамозе шыфравальных ключоў, перададзеных праз спадарожнік.

Для гэтага эксперыменту кітайскія навукоўцы аб'ядналі спадарожнікавыя каналы квантавай сувязі з ужо наяўнай наземнай квантавай сеткай, якая злучае Пекін, Шанхай і некалькі іншых кітайскіх гарадоў. Аналагічная сетка была пабудаваная паміж Венай і горадам Грацам, дзе знаходзяцца станцыі касмічнай квантавай сувязі. У найбліжэйшай будучыні, як адзначае прэс-служба КАН, кітайскія навукоўцы правядуць аналагічныя доследы пры ўдзеле калег з Расеі, Сінгапура, Італіі і Нямеччыны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках