20 красавiка 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

7 урокаў ад сузаснавальніка Kickstarter Чарльза Адлера

7 урокаў ад сузаснавальніка Kickstarter Чарльза Адлера

Сузаснавальнік самай вядомай краўдфандынгавай платформы падзяліўся сваім бачаннем працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным свеце.

30 верасня Кіеў наведаў адзін з сузаснавальнікаў самай вядомай краўдфандынгавай платформы Kickstarter Чарльз Адлер. Delo.UA пабывала на ягоным выступе і запісала ягоныя тэзісы аб кампаніі, крыптавалюце, а таксама важнасці гуманітарных навук у будучыні.

1. Будучыня крыптавалюты. Я пакуль яшчэ мала задумваўся над гэтым пытаннем, аднак падзеі апошняга часу паказваюць, што да крыптавалюты трэба ставіцца больш сур'ёзна. Цяпер шмат хто смяецца з яе і з блокчэйна, але я ўзгадваю сярэдзіну 90-х гадоў, калі ўсе смяяліся з інтэрнэту. Дзе ўсе гэтыя людзі цяпер?

2. Пра Ілона Маска. Мяне часта пытаюцца, ці паляціць Ілон на Марс. Я адказваю, што так. Гэты чалавек значна апярэджвае свой час. Ён сёння апярэджвае сябе ў 1990-х гадах. Акрамя таго, над праектам палётаў на Марс Маск працуе не адзін, а разам з Бэзасам і Брэнсанам у кааперацыі з NASA. Таму я думаю, што ў іх усё атрымаецца. Гэта толькі пытанне часу.

3. Пра пакаленне. У мяне тэхнічная адукацыя. Яшчэ ў школе я захапляўся кампутарамі і добра знаёмы з Apple і Apple II. Але я б не спяшаўся раіць усім атрымліваць тэхнічную адукацыю. Галоўнае не дыплом ВНУ, а вашыя веды, якія вы маеце. Мяркую, што ініцыятыва павінна ісці ад маладых людзей. Яны самі разумеюць, што для іх лепш.

4. Пра мастацтва. Думаю, што ў будучыні важнае значэнне будуць мець не толькі тэхналогіі, але мастацтва і музыка. Тэхналогія сама па сабе мёртвая. Чалавек акрамя мозгу яшчэ мае і душу. Музыка дапамагае мне закрануць чалавечыя душы.

5. Пра грошы. Большасць стартапаў на Kichstarter атрымліваюць ад некалькіх тысяч да некалькіх сотняў тысяч даляраў. Праўда, ёсць праекты, якія атрымліваюць і 20 млн даляраў. Аднак не ўсё вымяраецца грашовай масай. Многія праекты пасля запуску на Kickstarter атрымлівалі ўзнагароды, якія немагчыма вымераць грашыма. Але гэта тыя праекты, якія змяняюць свет.

6. Пра свет. Калі мы запускалі Kickstarter, то мы працавалі ў розных кутках Штатаў. Я ў Чыкага, мае партнёры з Нью-Ёрка ў іншых кутках Штатаў. Гэта паказвае, што ўсё адно, дзе вы знаходзіцеся, вы заўсёды будзеце на сувязі. Мне здаецца ў будучыні гэта закране увесь свет, дзяржаўныя межы не будуць мець ніякага значэння.

7. Пра назойлівую рэкламу. Цяпер свет вельмі зацыклены на тым, што папулярна. Туды ідуць грошы, аднак мяне вы там не знойдзеце. Мне не цікавы хайп. Мяне цікавіць навізна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках