«Школьныя падручнікі - яшчэ адзін спосаб адабрання грошай у насельніцтва»
10- 4.09.2017, 14:59
- 38,589
Жыхара Гомеля ўразіў стан падручнікаў, выдадзеных дзецям сёлета.
Жыхар Гомеля Уладзімір даслаў у рэдакцыю «Моцных навін» фатаграфіі школьных падручнікаў, якія былі выдадзеныя дзецям сёлета. Гамяльчук уражаны іх станам і здзіўляецца, чаму бацькоў вымушаюць аплачваць 50% ад іх кошту.
«Калі мы плацім 50% ад кошту падручнікаў, значыць, я так разумею, яны павінны быць разлічаныя на выкарыстанне цягам двух гадоў. А пасля двух гадоў падручнікі акупляюцца і пачынаюць прыносіць прыбытак. Яшчэ адзін параўнальна сумленны спосаб адабрання грошай у насельніцтва», - каментуе Уладзімір.




