23 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Грыб: Беларускія памежнікі выконвалі загад ФСБ

6
Ігар Грыб: Беларускія памежнікі выконвалі загад ФСБ
ПАВЕЛ ГРЫБ

Бацька зніклага ў Беларусі ўкраінскага патрыёта распавёў аб новых падрабязнасцях справы.

Зніклы ў Беларусі ўкраінец Павел Грыб знаходзіўся ў вышуку Федэральнай службы бяспекі РФ.

Пра гэта 4 верасня паведамляе УНП са спасылкай на бацьку зніклага хлопца, украінскага вайскоўца Ігара Грыба.

У пошуках сына ён звяртаўся па дапамогу да беларускіх памежнікаў.

"Яны запрасілі мяне сесці ў аўтамабіль, паказаць свой пашпарт, праверылі мой заплечнік, пераканаліся, што я той, за каго сябе выдаю. Таксама папрасілі падаць дадатковыя дакументы - я прадставіўся, што я афіцэр запасу дзяржаўнай памежнай службы Украіны, паказаў ім гэты дакумент, і тут жа пры мне на планшэце беларускі афіцэр увёў звесткі майго сына, і я ўбачыў, што высвецілася наступная інфармацыя: Грыб Павел Ігаравіч, 1.07.98 года знаходзіцца ў вышуку паводле артыкула 205 крымінальнага кодэкса Расейскай Федэрацыі. Ініцыятарам вышуку з'яўляецца ФСБ Расейскай Федэрацыі Краснадарскага краю горада Сочаў", - паведаміў Грыб.

Пры гэтым паводле ўказанай пастановы ягонага сына беларускія памежнікі не затрымалі. Інфармацыю пра тое, што аніводзін з пасажыраў аўтобуса, на якім сын Грыба ехаў у Беларусь, не быў высаджаны, пацвердзіў кіроўца.

Грыб мяркуе, што раз памежнікі парушылі правілы, значыць, атрымалі на тое каманду.

Нагадаем, раней журналісты даведаліся, што зніклы ў Беларусі ўкраінец можа знаходзіцца ў ФСБ ў Краснадары (РФ).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках