23 красавiка 2024, aўторак, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэсовец на «Лексусе» зладзіў бойку на рынку ў Ждановічах

87
Бізнэсовец на «Лексусе» зладзіў бойку на рынку ў Ждановічах

Слоўная сварка перарасла ў бойку праз нечаканы манеўр бізнэсоўца на «Лексусе».

Канфлікт адбыўся на рынку «Ждановічы» ў суботу, 2 верасня, каля трох гадзін дня. Адзін з аўтамабілістаў перагарадзіў выезд іншым кіроўцам, утварылася чарга, кіроўца, які ехаў за ім, зрабіў заўвагу - паміж удзельнікамі завязалася бойка.

На відэа, дасланым у рэдакцыю tut.by, відаць, як адзін з аўтамабілістаў на Lexus спыніўся ў паласе руху. Усё адбывалася ў разгар дня, многія аўтамабілісты з'язджалі са стаянкі, і праз нечаканы манеўр аўтамабіліста на Lexus утварыўся затор. Кіроўца Юрый, чкі ехаў за ім, зрабіў заўвагу - ён і даслаў відэа. Разгарэўся канфлікт, пасля славеснай сваркі кіроўца Lexus ударыў апанента.

Вось што распавёў кіроўца Юры - ён і зрабіў заўвагу за прыпынак у паласе руху.

- выязджаў са стаянкі са «Ждановічаў», чарга вялікая - перада мной выехаў белы Lexus і спыніўся прама ў паласе руху. З яго паводзінаў было зразумела, што ён не проста высадзіў пасажыраў, але і сам наважыў сысці. Я зрабіў яму заўвагу – ён мог проста завярнуць на паркоўку, пакінуць машыну там, а не збіраць за сабой чаргу і перашкаджаць іншым кіроўцам. Кіроўца Lexus сказаў, што прабіў кола, выйшаў і пачаў у мяне пытацца, маўляў, «хто я такі», высвятляць стасункі, замест таго каб вызваліць дарогу. Я таксама выйшаў, ён схапіў ззаду за майку, зрабіў падсечку і паваліў. Ніякай шкоды ён не нанёс, падбеглі людзі. Ён умомант сеў у машыну і з'ехаў. Я б і забыў пра той выпадак пакуль увечары да мяне не пасыпаліся пагрозы. Маўляў, «са мной хочуць пагаварыць пра жыццё, і я буду на каленях прасіць прабачэння за гэта здарэнне». Збіраюся напісаць заяву ў міліцыю - хай разбіраюцца, - кажа Юры.

Кіроўцам Lexus, ім аказаўся намеснік старшыні федэрацыі ў вольнай барацьбе Віктар Крэйдзіч. Ён распавёў сваю версію таго, што адбылося.

- Бойкі ніякай не было. Ехаў са знаёмай і маім сынам на рынак. Высадзіў іх, сказаў, маўляў, ідзіце туды. І тут мне ў гучнагаварыцель нехта сказаў у непрыстойным тоне: «Праязджай! Давай хутка едзь адсюль». Я не прывык, калі са мной так размаўляюць, і таму падышоў да яго, сказаў яму супакоіцца. Ён схапіў мяне за кашулю, а я лёгкую яму падсечку зрабіў. Тут народ пачаў крычаць. Я і не ўдарыў яго: калі б я яго ўдарыў, ён быў бы ў рэанімацыі проста.

Віктар Крэйдзіч таксама пракаментаваў пагрозы, якія атрымаў Юрый у асабістым паведамленні.

- Да пагрозаў я не маю ніякага дачынення - я не даваў для перадачы ніякіх пагроз. Ён будзе прасіць прабачэння, таму што ён, нягоднік, мяне абразіў - называў нецэнзурнымі словамі. Я здзіўляюся, як стрымаўся. Калі ён папросіць прабачэння, то ніякіх пытанняў.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках