25 красавiка 2024, Чацвер, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі: Падчас «Захаду-2017» РФ можа выкарыстоўваць метады «гібрыднай вайны»

4
МЗС Латвіі: Падчас «Захаду-2017» РФ можа выкарыстоўваць метады «гібрыднай вайны»

Масква можа скарыстацца вучэннямі «Захад-2017» для таго, каб выпрабаваць трываласць NATO.

Схаваная кібератака Расеі супраць краін Захаду можа ўрэшце прывесці да рэальных чалавечых ахвяр або перарасці ў вайсковае супрацьстаянне за межамі віртуальнай рэальнасці.

Пра гэта ў інтэрв'ю The Telegraph сказаў міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

На яго думку, Масква можа скарыстацца маштабнымі вайсковымі вучэннямі «Захад-2017» для таго, каб выпрабаваць трываласць NATO да метадаў так званай «гібрыднай вайны» ўключаючы прапаганду і кібератакі, якія яна выкарыстоўвае супраць Украіны.

«Я вельмі занепакоены тым, што гэтая прыхаваная кібератака можа выйсці на ўзровень, калі мы ўжо не будзем гаварыць пра напады супраць банкаў або патрабаванні выплаціць выкуп. У нейкі момант могуць загінуць людзі», - сказаў латвійскі дыпламат.

«Калі будуць абрушаныя сістэмы бяспекі або бальніцы будуць абясточаныя, я баюся, што такая актыўнасць можа справакаваць цалкам рэальнае нарошчванне вайсковай моцы», - дадаў ён.

Рынкевічс падкрэсліў, што сітуацыя стане асабліва вострай тады, калі кібератакі прывядуць да чалавечых ахвяр, а Захад зможа прасачыць, хто ў гэтым вінаваты. Ён таксама падкрэсліў, што Латвія не мае ілюзій адносна мэтаў вучэнняў «Захад-2017», якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі 14-20 верасня.

«Гэта не абарончыя навучанні, па сваёй прыродзе яны наступальныя», - перакананы Рынкевічс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках