23 красавiка 2024, aўторак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фізікі патлумачылі, чаму золата заўсёды будзе каштоўнае

17
Фізікі патлумачылі, чаму золата заўсёды будзе каштоўнае

Паходжанне шмат якіх рэдкіх металаў дагэтуль застаецца загадкай.

Паводле самай распаўсюджанай версіі, усе элементы, цяжэйшыя за жалеза, у тым ліку золата, уран і плаціна, узніклі ў выніку выбухаў звышновых зорак. Аднак гэтая тэорыя не дае тлумачэнне таму факту, чаму гэтых рэчываў так мала ў Сусвеце, бо выбухі звышновых адбываюцца рэгулярна, піша vokrugsveta.ua.

Даследнікі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега (ЗША) выказалі здагадку, што ў працэсе фармавання цяжкіх металаў маглі быць «замяшаныя» іншыя ўдзельнікі - прымардыяльныя (зачаткавыя) чорныя дзіркі - невялікія аналагі «звычайных» чорных дзірак зорнай масы, якія ўзнікалі ў першыя імгненні жыцця Сусвету з асабліва шчыльных збояў цёмнай матэрыі.

Аналізуючы розныя сцэнары узаемадзеянняў прымардыяльных чорных дзірак ды іншых аб'ектаў, якія існавалі ў раннім Сусвету, навукоўцы звярнулі ўвагу на тое, што яны будуць вельмі незвычайным чынам уплываць на паводзіны пульсараў, раскручваючы іх да такіх хуткасцяў, што яны пачнуць раскідацца на часткі. Гэта будзе адбывацца з адной простай прычыны - трапляючы ў цэнтр пульсара, прымардыяльная чорная дзірка будзе пакрысе «выядаць» яго знутры, спакваля памяншаючы памеры выгаралай зоркі.

У адпаведнасці з законамі фізікі, памяншэнне яе радыюсу будзе прыводзіць да таго, што хуткасць кручэння пульсара будзе імкліва расці. У канчатковым выніку яна дасягне такіх значэнняў, што вонкавыя пласты нэйтроннай зоркі пачнуць адрывацца ад яе паверхні і будуць перыядычна выкідвацца ў адкрыты космас.

У сваю чаргу, экзатычная матэрыя нэйтроннай зоркі, якая валодае звышвысокай шчыльнасцю і цалкам складаецца з нэйтронаў, стане нестабільнай пасля такога «катапультавання» і пачне ператварацца ў «звычайную» матэрыю, у тым ліку і ў атамы цяжкіх элементаў.

Гэткі сцэнар лепш за ўсё тлумачыць тое, чаму золата ды іншыя цяжкія рэчывы фармуюцца сёння незвычайна павольна - амаль усе ці нават усе чыста прымардыяльныя чорныя дзіркі мелі знікнуць у першыя эпохі жыцця Сусвету.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках