25 красавiка 2024, Чацвер, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макс Корж выпусціў кліп на песню «Аптыміст»

4
Макс Корж выпусціў кліп на песню «Аптыміст»

Здымкі гэтага кліпа раней сарвалі фанаты на Зыбіцкай.

Кліп «Аптыміст» «нашумеў» яшчэ на этапе здымак: Корж запрасіў паўдзельнічаць у здымках кліпа на Зыбіцкай сваіх фанатаў. Як казаў сам спявак, ідэя была ў тым, каб паказаць Менск цікавым і прывабным, піша «Онлайнер». Праўда, у канцэпцыю давялося ўнесці некаторыя карэкціроўкі праз тое, што натоўп падлеткаў фактычна сарваў здымкі. Сёння музыкант паказаў, што атрымалася ў выніку.

Новы кліп выйшаў у стылістыцы 90-х. Пачатак здымаўся ва ўлюбёнай Каржом Грушаўцы. Макс у швэдры, модным у часы нашых бацькоў, сыходзіць са спаткання з дзяўчынай (выконвае ролю ягоная жонка Таццяна). У швэдры, шлёпанцах на босу нагу ідзе па драўлянай хаце, дзе паліць яго бацька, наразаючы мяса. Потым з хлопцамі на машыне ён едзе ў цэнтр, у кліпе мільгаюць віды Менска з вышыні, Зыбіцкая, Кастрычніцкая і іншыя тусовачныя месцы сталіцы...

- Што тычыцца здымак кліпа, упершыню за доўгі час мы здымаем не з вялікім прадакшанам, а сваімі сіламі, - тлумачыў на Зыбіцкай спявак. - У мяне ў камандзе вельмі шмат маладых таленавітых аператараў і рэжысёраў, але раней яны як быццам былі недастаткова ўпэўненыя, каб узяцца за кліп. Цяпер я спрабую сваімі сіламі, таму што знаходжуся тут, у Менску, месяц. Пішу альбом. Канкрэтнага графіка здымак няма. Ёсць хлопцы з камерай - і мы ўсё робім разам. Усталі на світанні, паздымалі, потым раз'ехаліся, дзень адпачываем. Кантраляваць мантаж я буду сам, каб хлопцы не памыліліся. У кожным кліпе я сурэжысёр.

Але зараз я даю магчымасць паспрабаваць сябе маладым. Бо іх некалькі, я нават не ведаю, хто з іх сябе больш праявіць. Нават цяпер я не ўяўляю, што будзе адбывацца на Зыбіцкай. Няма ніякіх запланаваных здымак.

Усё, што я змог зрабіць, - гэта паклікаць людзей, сабраць усіх. Проста вельмі хацелася захаваць увесь той вір, які маецца ўсё лета ў Менску. Паколькі я быў і там і там, па ўсім свеце паездзіў, прыехаў і разумею: тут нешта змянілася, стала лепш.

І наогул я так скажу: Менск нічым не горш за іншыя гарады, проста яму не стае рэкламы. Тут няма Эйфелевай вежы і хмарачосаў, але ёсць дух, які прыцягвае людзей. Ёсць добры настрой. Вось гэта я і хачу перадаць.

Ужо ў верасні Макс Корж абяцае выпусціць альбом «Малый повзрослел 2.0». Прэзентацыя яго ў Менску пройдзе 16 снежня («Менск-Арэна»).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках