У кастрычніку падаражэюць амаль усе паслугі ЖКГ
41- 5.09.2017, 18:46
- 64,118
У наступным месяцы беларусам прыйдуць новыя квітанцыі паслуг ЖКГ.
Амаль усе камунальныя паслугі - ацяпленне, газ, святло, тэхабслугоўванне і капрамонт дома, вада, каналізацыя і ТА ліфта - падаражэюць з 1 верасня. Цэны праіндэксуюць прыкладна на 8%. Паводле новых тарыфаў заплацім у кастрычніку, паведамляе vgr.by.
Так, адна Гкал цеплавой энэргіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння будзе каштаваць 16,9259 рубля (было 15,6722 рубля).
Падвысяцца тарыфы на электраэнэргію. Жыхары кватэр з электраплітой заплацяць 0,1094 рубля, з газавай - 0,1287 рубля за 1 кВт*г. Наступныя 150 кВт*г абыдуцца даражэй на 30% - 0,1422 і 0,1673 рубля за 1 кВт*г адпаведна. Усё астатняе - па тарыфе на поўнае пакрыццё (цяпер ён роўны 0,19 рубля за 1 кВт*г). Таксама вырастуць цэны на прыродны газ (пастанова Савета міністраў ад 24 жніўня 2017 года №641).
Акрамя таго, з 1 верасня зменяцца тарыфы на тэхабслугоўванне і капрамонт дома, ваду і каналізацыю, ТА ліфта. Ёсць праект рашэння, але яно пакуль не падпісанае. Кошт астатніх паслуг ЖКГ - вываз смецця, уборка і асвятленне ў пад'ездах, электраэнэргія на рух ліфта - пакуль застануцца ранейшымі, паведамілі ў КУДП «Адзіны інфармацыйны разлікова-касавы цэнтр».