23 красавiка 2024, aўторак, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйскіх «дармаедаў» адпраўляюць збіраць камяні ў палях

8
Бабруйскіх «дармаедаў» адпраўляюць збіраць камяні ў палях
АРХІЎНЫЯ ФОТА T-STYL.INFO

«Сізіфава праца» чакае беспрацоўных з 6 да 20 верасня.

Бабруйскіх «дармаедаў» за мізэрную аплату зноў клічуць працаваць на палі, паведамляе babruysk.by.

На гэты раз управа працы, занятасцi i сацыяльнай абароны гарвыканкама наважыла «ашчаслівіць» беспрацоўных прапановай з 6 да 20 верасня збіраць камяні.

За адзін дзень працы на палях Бабруйшчыны «дармаеды» нібыта змогуць «разбагацець» на цэлых 10 рублёў. Сума меркаванага заробку, аднак, ніяк не ўпісваецца ў абяцаныя «ўсім па 500». І, зразумела, у стаж гэтыя дні ніхто збіральнікам камянёў налічваць не збіраецца.

Характэрна, што вясной бабруйскіх «дармаедаў» ужо «рэкрутавалі» на аналагічную працу, і тады таксама за дзень плацілі па 10 рублёў. Вось толькі камунальныя паслугі і кошты за гэты час істотна падраслі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках