28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАП запатрабаваў ад амбасадара Беларусі ў Брусэлі вызваліць Ігара Комліка

2
МАП запатрабаваў ад амбасадара Беларусі ў Брусэлі вызваліць Ігара Комліка
АРХІЎНЫЯ ФОТА RADIOBRISAS.COM

Беларускаму дыпламату быў уручаны афіцыйны ліст.

У пачатку верасня выканаўчы дырэктар Міжнароднага бюро працы МАП Кары Тапіёла сустрэўся з паслом Беларусі ў Швайцарыі Паўлам Мацукевічам і ўручыў яму афіцыйны ліст з патрабаваннем спыніць цкаванні незалежнага прафзвязу РЭП, умяшальніцтва ў яго ўнутраныя справы і неадкладна вызваліць узятага пад варту Ігара Комліка і зняць з Генадзя Фядыніча і Комліка статусу абвінавачаных паводле справы аб нібыта нявыплачаных падатках у 2011 годзе, паведамляе praca-by.info.

Найбліжэйшым часам у Брусэлі плануецца сустрэча Генеральнага сакратара Міжнароднай канфедэрацыі прафзвязаў Шэран Бароў з афіцыйным прадстаўніком Беларусі ў Каралеўстве Бэльгіі Аляксандрам Міхневічам, дзе яму таксама будзе ўручаная петыцыя з патрабаваннем неўмяшання ў дзейнасць прафзвязу РЭП.

Нагадаем, што 2 жніўня офіс прафзвязу падпаў пад ператрус, у выніку якога канфіскаваныя ўсе цвёрдыя дыскі кампутараў, арыштаваны офіс прафзвязу РЭП, асабістая маёмасць Генадзя Фядыніча і Ігара Комлікa. Супраць Фядыніча і Комліка распачатая крымінальная справа за «ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва вялікіх сумах». Ігар Комлік з 2 жніўня да сёння знаходзіцца ў турме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках