25 красавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўцы распавялі ўсё, што думаюць пра БелАЭС

4
Літоўцы распавялі ўсё, што думаюць пра БелАЭС
ФОТА: DPA

Дзве траціны жыхароў Літвы мяркуюць, што будаўніцтва ў Астраўцы БелАЭС, нясе пагрозу бяспецы краіны.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага на замову агенцтва BNS кампаніяй сацыялагічных даследаванняў і даследаванняў рынку RAIT, піша ru.delfi.lt.

Рэпрэзентатыўнае апытанне паказала, што 65% рэспандэнтаў мяркуюць, што станцыя нясе пагрозу бяспецы Літвы. 23% не бачаць у ёй пагрозы, а ў 12% апытаных не было думкі наконт гэтага пытання.

Расейская карпарацыя "Расатам" будуе БелАЭС за 50 кіламетраў ад Вільні. Літоўскі ўрад сцвярджае, што працы вядуцца без захавання стандартаў бяспекі і абароны прыроды.

З мэтай перашкодзіць праекту, Літва абяцае не ўпускаць электраэнэргію з гэтай станцыі, аднак экспэрты мяркуюць, што блакада была б эфектыўнай толькі ў выпадку, калі яе падтрымаюць іншыя краіны рэгіёну. Літоўскі ўрад яшчэ ў пачатку 2016 года звярнуўся да Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з заклікам не ўпускаць электраэнэргію з БелАЭС на рынак ЕЗ, аднак такую ініцыятыву пакуль падтрымала толькі Польшча. У апытанні, праведзеным 10-24 жніўня, узялі ўдзел 1 014 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках