29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы шматдзетнай сям'і з Дзяржынска

89
Крык душы шматдзетнай сям'і з Дзяржынска

У бацькоў адбіраюць дзяцей праз запазычанасць за камунальныя паслугі $175.

Сям’я Мокас з Дзяржынску звярнулася да «Белсату» ў надзеі, што галоснасць дапаможа выратаваць сям’ю. Іхных пяцёх дзяцей могуць забраць у прытулак. Сям’і надалі статус сацыяльна небяспечнага стану, бо існуе запазычанасць за электраэнергію, якая складае Br 350. Кожны месяц дадаткова толькі за электраэнергію яшчэ нагарае на суму Br 50-60, да таго ж налічваецца штраф сумай блізу Br 10.

«Даводзіцца плаціць больш за электраэнергію, бо іншы тарыф, бо маецца запазычанасць. Таму аплачваецца не пяцьдзясят адсоткаў, як для шматдзетных, а сто адсоткаў», – скардзіцца маці Марына Мокас.

Муж атрымлівае Br 350

Br 400 складае дапамога на дзяцей, цяпер Марына ў адпачынку для дагляду дзіцяці да трох гадоў. Выплата камунальных, ежа, лекі – грошай на аплату запазычанасці не хапае.

«Калі я не аплачу запазычанасць, то забяруць дзяцей. А забяруць дзяцей, гэта трэба будзе плаціць за іх утрыманне, пакуль яны там будуць, ну і гэта ўсё аплачваць. Таксама могуць адправіць пісьмо ў суд пра тое, што маецца запазычанасць, тады прыйдзе судвыканаўца і апіша маёмасць і ў той жа дзень вывезе. А забраць могуць усё, што заўгодна», – са слязамі на вачох кажа Марына.

Праваабаронца: дзяржава робіць толькі горш

Праваабаронцы кажуць, што замест таго, каб дапамагаць сем’ям, якія трапілі ў складаны стан, дзяржава заганяе іх – у безвыходнасць. Калі малых забіраюць, выплаты на дзяцей перастаюць выдаваць, ды патрабуюць сплачваць за ўтрыманне ў прытулку. Сума залежаць ад узросту дзяцей ды віду прытулку, але ў сярэднім за месяц на кожнага складае Br 220.

«Гэтыя пазыкі па ўтрыманні дзяцей, яны дасягаюць астранамічных сум, накопліваюцца, і становяцца непераадольнай перашкодай для таго, каб гэтая маці вярнулася да дзіцяці», – тлумачыць праваабаронца Павел Сапелка.

Сям’ю штомесяц без папярэджання наведваюць сацыяльныя педагогі

Увесь час выклікаюць бацькоў у школу. Патрабуюць паказваць квітанцыі аб аплаце камунальных паслуг і правяраюць умовы пражывання.

«Яны хочуць знайсці кампраміс, як вырашыць гэтую праблему, а як яны яе вырашаць? Заплацяць за мяне? Не. Яны могуць толькі дзяцей забраць. Таму, што рабіць – я не ведаю», – дадае Марына.

Жанчына кажа, што заплаціла б з задавальненнем, калі б грошы былі, але ў мужа заробак за апошні год скараціўся амаль удвая, знайсці іншай працы ён не можа і дзе ўзяць грошы на выплату запазычанасці – не ўяўляе.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках