24 красавiка 2024, Серада, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Гарадзенскі афіцэр ездзіць на аўтамабілі з трыкалорам

97
Відэафакт: Гарадзенскі афіцэр ездзіць на аўтамабілі з трыкалорам

Падпалкоўнік зняў лукашэнкаўскі сцяг, а на ягонае месца павесіў сцяг РФ.

Незвычайную сітуацыю здолеў зняць карэспандэнт Hrodna.life 7 верасня. Каля Штаба войска на вуліцы Леніна падпалкоўнік Узброеных сіл Беларусі зняў лукашэнкаўскі сцяг, а пад шыбу павесіў сцяг Расеі.

Афіцэр патлумачыў, што такім чынам ён «сустракае гасцей» з Расеі, якія прыедуць на вучэнні «Захад-2017».

Акрамя сцяга ў яго на сядзенні вісела кепка з надпісам «РАСЕЯ».

Нагадаем, расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Для перакідання расейскага кантынгенту задзейнічаная рэкордная колькасць чыгуначных вагонаў - больш за 4-ы тысячы. Многія палітыкі і вайсковыя экспэрты мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

У вучэннях будзе задзейнічаны шэраг вайсковых палігонаў на тэрыторыі Беларусі: пад Лепелем, Барысавам, Віцебскам, Асіповічамі, Ружанамі і Даманавым. Таксама паведамляецца, што запланаваныя рэйды на «адрэзку мясцовасці» каля Дрэтуні.

8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках