25 красавiка 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цырку-шапіто ў Заслаўі склалася трыбуна разам з гледачамі

8
У цырку-шапіто ў Заслаўі склалася трыбуна разам з гледачамі

У ліку пацярпелых - дзеці, дарослыя, у тым ліку пажылая і цяжарная жанчыны.

Жахлівае надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 7 верасня. Усё адбылося ў Заслаўі перад пачаткам прадстаўлення перасоўнага цырка-шапіто Sirius, калі гледачы рассаджваліся па сваіх месцах. Рэзка абрынулася частка глядацкіх трыбун, піша kp.by.

Паводле звестак МНС і медыкаў, якія тут жа прыбылі на месца здарэння, пацярпелі шэсць чалавек. Сярод іх двое дзяцей і чацвёра дарослых. У тым ліку пенсіянерка і цяжарная жанчына. Вядома, што цяжарную жанчыну шпіталізавалі ў другую радзільню Менска. Астатніх пацярпелых даставілі ў Менскую абласную лякарню. Ва ўсіх - траўмы рознай ступені цяжкасці: пераломы і ўдары.

Таксама вядома, што пасля агляду 12-гадовага хлопчыка і 8-гадовую дзяўчынку адпусцілі дадому. Яшчэ двое дарослых адмовіліся ад шпіталізацыі. У лякарні пакуль застаецца 62-гадовая пенсіянерка і будучая мама.

Што стала прычынай абвальвання - цяпер высвятляюць спецыялісты.

Фота: СК
Фота: СК
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках