6 траўня 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не ўбачылі «азіяцкіх» крам у Беларусі

22
Улады не ўбачылі «азіяцкіх» крам у Беларусі
ФОТА: BYMEDIA.NET

МАРТ просіць у «Песпектывы» адрасы «азіяцкіх» крам.

Лідар «Перспектывы» Анатоль Шумчанка апублікаваў фота ліста, атрыманага з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У міністэрстве «Перспектыву» просяць «у мэтах аптымізацыі часовых і працоўных выдаткаў» падаць звесткі пра месцазнаходжанне гандлёвых аб'ектаў і іх рэквізіты.

«Мінгандаль звярнуўся ў РГА «Пэрспэктыва». Варта адзначыць, што арганізацыя ўжо перадала туды ў жніўні адрасы блізу 80 крам гасцей з Сярэдняй Азіі. Тады гэта просьба насіла неафіцыйны характар. Цяпер надумалі аформіць лістом», - піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, выхадцы з Сярэдняй Азіі даслоўна ўварваліся на беларускі рынак, асталяваўшыся ў нішы самага таннага шырспажыву. Сёння іх гандлёвыя месцы адкрытыя амаль ва ўсіх райцэнтрах, а звышнізкія кошты не даюць беларускім ІП канкураваць з усходнімі гасцямі. Але ўсё паказвае на тое, што таямніца іх камерцыйнага поспеху - заступніцтва мясцовых уладаў і адкрытае парушэнне законаў Беларусі і ЕАЭС.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках