25 красавiка 2024, Чацвер, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску Mitsubishi ўцякаў ад пагоні і рэзнуўся ў слуп

27
У Менску Mitsubishi ўцякаў ад пагоні і рэзнуўся ў слуп
ФОТА: ГКСЭ

Аўто згарэла за лічаныя хвіліны.

Сур'ёзнае ДТЗ з трагічнымі наступствамі адбылося пад 6 раніцы 9 верасня на сталічным праспекце Дзяржынскага ля дома №115.

«Mitsubishi уцякаў ад міліцыі - мяркуючы з мігалак, здаганяла не ДАІ - і рэзнуўся ў слуп на Дзержынскім праспекце, - паведаміў tut.by карыстальнік Раман. - Аўто ўспыхнула, як запалка: пакуль выклікалі МЧС, пакуль тыя прымчалі, у аўто труп - нават незразумела, хто быў за стырном".

Інфармацыю пра аварыю пацвердзілі ў МНС.

- А 06.01 відавочцы паведамілі аб загаранні аўто на праспекце Дзяржынскага ў Менску. А06.04 ратавальнікі прыбылі на месца - назіралася адкрытае гарэнне аўтамабіля Mitsubishi Carisma. А 06.09 патушылі - і знайшлі труп на месцы кроўцы, - распавяла афіцыйная прадстаўніца ўправы МНС Менску Вольга Мельчанка.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках