25 красавiка 2024, Чацвер, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам усё ж пакажуць скандальную «Мацільду»

19
Беларусам усё ж пакажуць скандальную «Мацільду»

Камісія Міністэрства культуры ўсё ж дазволіла стужку Аляксея Вучыцеля «Мацільда» да паказу.

Дарэчы, у Расеі стужка выклікала неадназначную рэакцыю.

Супраціўнікі кінапрацы заяўлялі аб абразе пачуццяў вернікаў, недакладнай перадачы гістарычных фактаў і наяўнасці занадта адкрытых сцэн.

«Стужка багатая, дыхтоўная і вельмі прыгожая. У ёй ёсць мастацкая выдумка, але крамолы няма», - адзначылі чальцы камісіі беларускага Мінкульта.

Нагадаем, над гэтай гістарычнай драмай стваральнікі працавалі амаль 6 гадоў. Фільм пра каханне будучага цара Мікалая II да 18-гадовай балерыны.

Бюджэт стужкі ўражвае - 25 мільёнаў даляраў. Пры гэтым ільвіная дзель гэтых сродкаў была выдаткаваная на дэкарацыі і касцюмы. Для здымак выкарысталі 5 тысяч касцюмаў з амаль 17 тон тканіны.

Здымкі праходзілі ў Аляксандраўскім і Вялікім Екацярынінскім палацах у Царскім Сяле, а таксама ў Ялагіным палацы, у Палацы Юсупавых і ў Марыінскім тэатры Санкт-Пецярбурга.

У Беларусі старт пракату «Мацільды» запланаваны на 26 кастрычніка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках