23 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Навошта было працаваць 30-40 гадоў, калі пенсія, нібы ты ўсё жыццё гульма гуляла?»

130
«Навошта было працаваць 30-40 гадоў, калі пенсія, нібы ты ўсё жыццё гульма гуляла?»
Карыкатура: cartoonbank.ru

Беларусы абураныя маленькiмi пенсіямі.

Вось такі ліст прыйшоў у рэдакцыю «Брестской газеты»:

- У адным з апошніх нумароў вашай газеты быў апублікаваны матэрыял аб стане пенсійнага фонду. Тут жа названая, як бы ў жарт, галоўная прычына праблем эканомікі. Гэта, як высвятляецца, доўгажыхарства пенсіянераў. Во як! Грошай не стае, бо пенсіянеры доўга жывуць! Гэта пры нашай мікраскапічнай пенсіі (у тым ліку і ў тых, хто адпрацаваў у рэальным сектары эканомікі па 30 - 40 гадоў, атрымліваючы заробак вышэй за сярэдні) і пры нашай ледзь ці не самай кароткай у Еўропе працягласці жыцця!

У рэчаіснасці галоўная прычына неэфектыўнай эканомікі зусім у іншым. Яна, мякка кажучы, у дэпрафесіяналізме і дэфіцыце элементарнага сумлення галоўным чынам у кіраўнічых структурах. Эфектыўнасць усялякай сферы дзейнасці залежыць перш за ўсё ад эфектыўнага кіравання. Калі гэтага няма, не дапаможа ні-чо-га!

Ёсць, безумоўна, мноства канкрэтных прычын, але ўсе яны вытворныя ад гэтых галоўных. Сітуацыя з ростам удзельнай вагі пенсіянераў была не толькі цалкам прагназаваная, але і непазбежная з прычыны таго, што многія маладыя не імкнуцца нараджаць, а імкнуцца з'ехаць, бо не бачаць для сябе тут годнай перспектывы. Жыццё нашых працоўных пенсіянераў ад сферы рэальнай эканомікі яшчэ адно таму важкае пацвярджэнне. У нас, у адпрацаваўшых практычна двайны працоўны стаж, сума пенсіі мала адрозніваецца ад сумы тых, у каго мінімальны працоўны стаж.

Цяпер у многіх з’яўляецца цалкам слушнае пытанне: навошта было працаваць на дзяржаву 30 - 40 гадоў, калі пенсія такая, нібы ты ўсё жыццё лынды біў. А парадак вылічэння пенсіі паводле прынцыпу дзяржаўны не дзяржаўны - здзек са здаровага сэнсу. Мы ўсе працавалі на дзяржаўных прадпрыемствах, атрымліваючы заробак за сваю працу, што была і складаная, і кваліфікаваная, і адказная. У адпаведнасці з ёй і павінна налічвацца пенсія з улікам стажу.

А сённяшні прынцып называецца «свой-чужы», і ніякіх іншых тлумачэнняў тут не можа быць. Гэтыя парадкі і законы напісаны «пад сябе». З якой радасці «кошт» дзяржслужбоўца значна вырас з выхадам на пенсію?! Аб аддачы і заслугах можна судзіць, калі чалавек працуе, а не тады, калі сышоў на заслужаны адпачынак і раптам яго ацанілі. Абсурд.

І пра даўгалецці пенсіянераў. Усё вельмі проста. Трэба жыць на такія сродкі, як жывуць пенсіянеры. Харчавацца бульбачкай, капустачкай, морквачкай і г. д., хадзіць пешу ва ўсялякае надвор'е, бо паездка ў грамадскім транспарце для пенсіянера - раскоша. Лячыцца самымі таннымі прэпаратамі і тады даўгалецце практычна забяспечана. «Чарка і скварка» - і ўсё! І больш ніякіх патрэб і ніякіх магчымасцяў!

Найлепшы метад разбэсціць людзей - гэта іх падзел на «асабліва важных» і ўсіх іншых пры татальнай несправядлівасці.

Кандраценка Г.І., Берасце

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках