16 красавiка 2024, aўторак, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнікі падрыхтавалі «нечаканку» для кіроўцаў

27
Даішнікі падрыхтавалі «нечаканку» для кіроўцаў

Узмацненне жорсткасці закона ў дачыненні да «бяспраўнікаў» прымуць ужо ў гэтым месяцы.

«Разгляданыя цяпер урадам законапраекты, якія тычацца “бяспраўнікаў-паўторнікаў”, хутчэй за ўсё, прымуць у гэтым месяцы, – заявіў кіраўнік управы ДАІ Менаблвыканкама Мікалай Караткевіч. – Пакуль жа санкцыі артыкула 18.19 КаАП прадугледжваюць штрафы ад 5 да 50 базавых велічыняў. За парушэнне хуткаснага рэжыму – штраф ад 5 да 15 базавых, за паўторнае – пазбаўленне правоў на адзін год».

Як зазначыў Мікалай Караткевіч, за 2017 год было выяўлена больш за 25 тысячаў фактаў парушэння хуткаснага рэжыму ў Менскай вобласці, піша mpravda.by.

Як паведамлялася, «бяспраўнікаў» у Беларусі плануюць караць адміністрацыйным арыштам за паўторнае парушэнне цягам года. Таксама першапачаткова казалі пра тое, што за перавышэнне хуткасці не будуць пазбаўляць правоў. Аднак пазней адмовіліся ад гэтай ідэі. Акрамя таго плануецца адмяніць пакаранне за забытыя дома правы кіроўцы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках