29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даведаліся, ці можна стаць залежным пасля першай цыгарэты

3
Навукоўцы даведаліся, ці можна стаць залежным пасля першай цыгарэты

У даследаванні ўдзельнічала 216 тысячаў чалавек.

Вывучыўшы вынікі 8 апытанняў з удзелам 216 тыс. чалавек, навукоўцы з Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі вызначылі: большасць людзей, хто хоць аднойчы спрабаваў цыгарэту, пасля пераходзяць да штодзённага палення. Гэтыя звесткі ідуць насуперак з папулярным перакананнем, што «ад адной зацяжкі нічога не будзе», піша realist.online.

Даследнікі выкарысталі вынікі апытанняў, праведзеных у ЗША, Вялікай Брытаніі, Аўстраліі і Новай Зеландыі з 2000 года. Сярод 216.314 чалавек паліць спрабавалі 60%. Колькасць тых, хто потым пачаў паліць штодня, у розных апытаннях варыявалася паміж 50% і 82%. У сярэднім згубная залежнасць развівалася ў 69% апытаных.

«Пераход ад першай цыгарэты да штодзённага палення звычайна мае на ўвазе, што рэкрэацыйная дзейнасць ператвараецца ў кампульсіўную патрэбу, якую трэба задавальняць практычна бесперапынна», – пішуць навукоўцы ў часопісе Nicotine & Tobacco Research. Атрымліваецца, што прыкладна дзве траціны некурцоў, якія сёння эксперыментуюць з цыгарэтамі, пачнуць паліць рэгулярна.

Нагадаем, што паленне з'яўляецца галоўнай прычынай смерці ад раку, хваробаў лёгкіх і сэрцава-судзiнных захворванняў, якую можна прадухіліць. У 2017 годзе аўстралійскія навукоўцы паведамілі, што яно адказвае за 23% заўчасных смерцяў.

Таксама летась даследчыкі выявілі невялікую групу клетак галаўнога мозгу, асабліва адчувальных да нікатыну. Яны могуць быць галоўнымі вінаватымі ў згубнай залежнасці, але «налада» гэтых нейронаў у мозгу мышэй дазволіла ўтаймаваць згубную прыхільнасць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках