17 красавiка 2024, Серада, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім»: Кошты бензіну трэба падняць на 23%

81
«Белнафтахім»: Кошты бензіну трэба падняць на 23%

Назапашваецца псіхалагічна значны скачок.

«Белнафтахім» мяркуе, што трэба, як мінімум, прывесці беларускія кошты аўтамабільнага паліва да парытэту з коштамі расейскага рынку. Пра гэта sb.by распавёў намеснік старшыні канцэрна Андрэй Рыбакоў.

- У канцы мінулага года, а дакладней за жнівень-снежань, кошт нафты вырас на 25,8 адсотка. У 2018 годзе на 10 адсоткаў павялічваюцца стаўкі акцызаў на маторнае паліва. У гэтых варунках для кампенсацыі страт НПЗ кошты нафтапрадуктаў неабходна павялічваць, - сказаў Рыбакоў.

Ён падкрэсліў, што назапашваецца псіхалагічна значны скачок. Толькі для таго, каб кампенсаваць рост кошту нафты, трэба падняць кошты на аўтазапраўках на 23 адсоткі. Канцэрн уважае за неабходнае, як мінімум, прывесці беларускія кошты аўтамабільнага паліва да парытэту з коштамі расейскага рынку, якія цяпер вышэй на 7-11 адсоткаў. Усе магчымыя захады ўнутранага характару для скарачэння выдаткаў нашымі НПЗ ужо прынятыя.

Нагадаем, апошнім разам кошты паліва змяняліся 10 кастрычніка 2017 года. Тады кошт паліва вырас на 2 капейкі.

Тады ў «Белнафтахіме» патлумачылі падаражанне ростам кошту нафты і неабходнасцю выраўноўвання раздробных коштаў нафтапрадуктаў у Беларусі з коштам аўтамабільнага паліва ў сумежных краінах, перш за ўсё ў суседніх рэгіёнах Расеі.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках