25 красавiка 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўпершыню за 60 гадоў сталі чыстым экспарцёрам прыроднага газу

ЗША ўпершыню за 60 гадоў сталі чыстым экспарцёрам прыроднага газу

Звадкаваны газ здзейсніў рэвалюцыю на сусветным энэргетычным рынку.

ЗША ўпершыню з 1957 года пазбавіліся ад гандлёвага дысбалансу за год, нарасціўшы экспарт звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) і пастаўкі газу ў Мексіку.

Чысты экспарт газу летась склаў блізу 0,4 млрд куб. футаў (11 млн куб. м на дзень). У 2016 годзе ў ЗША чысты імпарт газу складаў за 1,8 млрд куб. футаў (50 млн куб. м на дзень). Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на аналітыка вашынгтонскай Управы энэргетычнай інфармацыі Вікторыю Зарэцкую (пераклад - rbc.ru).

«Значнае прагназаванае павелічэнне» паставак газу праз трубаправод у Мексіку і рост колькасці паставак (ЗПГ) танкерамі «павінны гарантаваць развіццё тэндэнцыі ў будучыні», паведаміла Зарэцкая. Цяпер у ЗША на экспарт працуе толькі адзін ЗПГ-тэрмінал - Sabine Pass у Луізіяне, два іншыя адкрыюцца ў 2018 годзе.

«Ніколі раней сусветны рынак ЗПГ не меў такіх значных аб'ёмаў газу, як тыя, што будуць даступныя найбліжэйшымі трыма гадамі, у асноўным з ЗША, што прывядзе да фундаментальных зменаў у тым, як ЗПГ таргуецца і прадаецца ў свеце», - мяркуе Зарэцкая.

Управа энэргетычнай інфармацыі на сваім сайце прагназуе, што чысты экспарт газу ЗША вырасце у 2018 годзе да 2,3 млрд куб. футаў на дзень у 2018 годзе і да 4,6 млрд куб. футаў на дзень у 2019 годзе. Чакаецца, што здабыча газу ЗША вырасце на 9,3% у 2018 годзе (на 6,9 млрд куб. футаў на дзень) і на 3,2% у 2019 годзе (на 2,6 млрд куб. футаў на дзень).

У 2016 годзе ЗША таксама здолелі стаць чыстымі экспарцёрамі газу, але толькі ў лістападзе. Тады экспарт за месяц перавысіў імпарт таксама прыкладна на 11 млн куб. м на дзень.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках