29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Марчык: Акцыі «Стоп-бензін» могуць вярнуцца

15
Віктар Марчык: Акцыі «Стоп-бензін» могуць вярнуцца
Віктар Марчык

Павышэнне коштаў на бензін сур'ёзна ўдарыць па кішэнях беларусаў.

Кіраўнік канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў заявіў, што цэны на бензін трэба падняць на 23%. Такое павышэнне дапаможа выраўняць цэны на расейскім і беларускім рынках.

Пракаментаваць магчымае павышэнне коштаў на паліва сайт Charter97.org папрасіў прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Слоніме, аўтамабіліста Віктара Марчыка:

- Кошты і так вельмі высокі. А калі браць у працэнтных суадносінах да заробкаў - мы плацім больш, чым еўрапейцы. Улічваючы тое, што ў нас узровень жыцця ніжэй за плінтус, шматлікім аўтамабілістам давядзецца перасесці на ровары.

Ведаеце, многія б з радасцю і пераселі на двухколавы транспарт, але ў нас інфраструктуры няма: адсутнічаюць веладарожкі, заканадаўства не распрацаванае ў належнай меры. У нас ДАІ спыняе веласіпедыстаў, калі яны па праезнай часткі ездзяць. Спачатку абсталёўвайце горад веладарожкамі - потым прыцягвайце да адказнасці.

- У Беларусі блізу 3-х мільёнаў аўтамабілістаў. Як такія рашэнні могуць паўплываць на настроі людзей?

- Я думаю, што зноў могуць пачацца акцыі «Стоп-бензін». Калі людзей давесці да крайнасці, то цярпець ніхто не будзе. Трапіцца востры на шылаватага.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках