19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст пад Светлагорскам: «Улады пайшлі на павадку ў кітайцаў!»

20
Пратэст пад Светлагорскам: «Улады пайшлі на павадку ў кітайцаў!»

Завод беленай цэлюлозы запусцілі з парушэннем нормаў, каб хутчэй адрапартаваць пра поспех.

Грамадскія актывісты са Светлагорску 11 снежня звярнуліся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з прапановай даследаваць усе акалічнасці рэалізацыі праекта будаўніцтва завода сульфатнай беленай цэлюлозы. Яны просяць асаблівую ўвагу звярнуць на пытанні экалагічнай бяспекі, паведамляе svaboda.org.

«Сярод жыхароў раёна мацнее перакананне, - кажа падпісант звароту Анатоль Змітровіч, - што ўлады і кіраўніцтва цэлюлозна-кардоннага камбіната пайшлі на павадку ў кітайскай карпарацыі, каб адрапартаваць пра завяршэнне інвестыцыйнага праекта. Тым часам вядзецца запуск і наладка абсталявання без уключэння сістэмы ачысткі і спальвання шкодных рэчываў, ад якіх пакутуюць жыхары Якімавай Слабады і Светлагорска».

Падпісанты звяртаюць увагу, што ў лістападзе паводле вынікаў прыезду на завод віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі быў падрыхтаваны пратакол-даручэнне аб ліквідацыі недахопаў, выяўленых на той час. Асаблівае здзіўленне ў светлагорцаў выклікае пункт №4, згодна з якім інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам абавязвае падоўжыць тэрмін дзеяння дазволу на будаўніча-мантажныя работы да 1 лістапада 2018 года. Жыхары хвалююцца, што яшчэ цэлы год тут будуць весціся нейкія дапрацоўкі.

Смурод з заводу, ад якога пакутавалі і супраць якога пратэстуюць людзі, кіраўнікі камбіната тлумачаць як раз запускам і наладкай. Заканадаўства, аднак, не прадугледжвае парушэння экалагічных стандартаў на любым этапе дзейнасці завода.

Згодна з указам №391 «Аб будаўніцтве завода сульфатнай беленай цэлюлозы», кантроль за выкананнем гэтага інвестыцыйнага праекта ўскладзены менавіта на Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках